Епіскап Тураўскі Леанід наведаў велікодны ранішнік у мазырскім дзіцячым садзе

26 красавіка 2018

top.jpg

25 красавіка 2018 года епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід наведаў ДУА «Яслі-сад №7 горада Мазыра».

Праасвяшчэннага ўладыку суправаджалі: выконваючы абавязкі благачыннага Мазырскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма Увядзення ў Храм Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Ілья Шыць; настаяцель прыхода храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца протаіерэй Валерый Півавараў; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» іерэй Аляксандр Бушлякоў, а таксама супрацоўнікі Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення.

Архіпастыра сустрэлі: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Любоў Клепчукова і загадчыца дзіцячым садам Ірына Глушак.

У актавай зале выхаванцы і выхавальнікі дзіцячага сада выступілі з канцэртнай праграмай, прысвечанай светламу святу Уваскрасення Хрыстовага. Праграма была падрыхтавана пры ўдзеле навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 6 горада Мазыра» і Дзіцячай школы мастацтваў №1 горада Мазыра.

Па завяршэнні ранішніка епіскап Леанід сардэчна павіншаваў іх і ўсіх прысутных з Пасхай Гасподняй — падзеяй, якую Святая Царква малітоўна шануе на працягу сарака дзён, падзякаваў адміністрацыі дзіцячага саду, педагогам і бацькам за самаадданую працу вырошчвання насення дабра ў дзіцячых сэрцах і выказаў шчырае задавальненне супрацоўніцтвам дзіцячага саду і Праваслаўнай Царквы ў сферы выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў беларускага народа.

Яго Праасвяшчэнства паднёс у дар дзіцячаму саду абраз Уваскрасення Госпада нашага Іісуса Хрыста.

Тураўская епархія / Church.by