Яшчэ больш «Радасці»: Калядны фэстываль у Мінску будзе працягвацца цэлых 16 дзён
05 снежня 2019Праваслаўны фестываль «Калядная Радасць» пройдзе ў мінскім Палацы мастацтва з 21 снежня па 6 студзеня. У гэты асаблівы час увесь свет знаходзіцца ў чаканні свята Ражджаства Хрыстовага! Незабыўным кожны дзень фестывалю пастараюцца зрабіць і арганізатары «Радасці» — сёстры і браты са Свята-Лізавецінскага манастыра.
Фестываль «Радасць» — гэта падарункі для блізкіх!
У калядным кірмашы прымуць удзел больш за 80 удзельнікаў з 11 краін свету! Тут вы зможаце выбраць для блізкіх і любімых людзей душэўныя і карысныя падарункі, калядныя ўпрыгажэнні, сувеніры, кнігі і царкоўнае начынне, якія былі зроблены манастырскімі майстрамі і таленавітымі рамеснікамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Грэцыі, Узбекістана, Палесціны і Сірыі.
Гэта сустрэчы з цікавымі людзьмі, канцэрты і прадстаўленні!
«Радасць» у кожнага свая, і штодня ў праграме фестывалю вы зможаце знайсці для сябе мерапрыемства па душы.
На Калядным фэстывалі вы пагутарыце з Вячаславам Бандарэнкам — аўтарам кінараманаў-бэстсэлераў «Ліквідацыя» і «Кадэцтва». Вячаслаў не толькі пісьменнік, але яшчэ і гісторык і грамадскі дзеяч, а таму гутарка з ім дакладна будзе не сумнай.
У Аляксея Талая кожны зможа навучыцца жыццялюбству. Яго называюць «Беларускім Нікам Вуйчычам». Адсутнасць рук і ног не перашкодзіла Аляксею скарыць спартыўныя вяршыні, стаць шматдзетным бацькам і збіраць на сваіх выступленнях залы ў Еўропе і ЗША.
Архіепіскап Рускай Праваслаўнай Царквы Замежжа Міхаіл (Данскоў) падзеліцца ўспамінамі аб свяціцелі Іаане Шанхайскім і Сан-Францыскім, з якім ён быў знаёмы асабіста.
А яшчэ Вас чакаюць сустрэчы з настаяцелямі храмаў і манастыроў Босніі і Герцагавіны, Расіі і Беларусі.
Фестываль «Радасць» дасць усім магчымасць пазнаёміцца з тымі, хто служыць, жыве і працуе ў Свята-Лізавецінскім манастыры.
На пытанні мінчан адкажа духаўнік абіцелі протаіерэй Андрэй Лемяшонак. Аб здароўі духоўным і цялесным распавядзе кандыдат медыцынскіх навук і аўтарка тэматычнай праграмы, якая стала папулярнай на YouTube, манахіня Марыя (Літвінава), а карыснымі і смачнымі манастырскімі рэцэптамі падзеліцца манахіня Іларыя (Зайцава).
Даведацца пра гісторыю чалавечых лёсаў і задаць свае пытанні можна будзе таксама манахіням, якія нарадзіліся ў Польшчы, Сербіі і нават далёкай Бразіліі!
А вялікі перадкалядны канцэрт, праграма, прысвечаная сустрэчы Ражджаства ў Кітаі, і спектакль для дарослых «Шчаўкунок» дапамогуць настроіцца на святкаванне Ражджаства Хрыстова.
Гэта спектаклі і майстар-класы для дзяцей!
Паклапаціліся арганізатары і пра самых маленькіх гасцей. Разам з нашымі майстрамі дзеці зробяць калядныя ўпрыгажэнні, ёлачныя цацкі, вывучаць калядкі і прыгатуюць сваімі рукамі прысмакі да галоўнага зімовага свята.
Казачныя паказы ад лепшых батлейшчыкаў Беларусі і Расіі стануць для ўсіх гасцей асаблівым падарункам — упершыню Палац мастацтва прымае ў сябе фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».
Гэта конкурсы і акцыі!
Мы запрашаем усіх дзяліцца хвілінамі радасці ў тэматычным відэаконкурсе і, вядома ж, разам паспрабуем стварыць «Цуд для бліжняга». Далучайцеся да нашай традыцыйнай дабрачыннай акцыі! Сёлета каляднымі падарункамі і цёплымі словамі парадуем жыльцоў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў №1.
І гэта яшчэ не ўсё…
Усю інфармацыю аб мерапрыемствах, конкурсах і ўдзельніках фестывалю «Калядная радасць» можна знайсці на сайце www.festradost.by.
Кожны дзень фестываль будзе працаваць з 10:00 да 20:00 у Палацы мастацтва па адрасе: вул. Казлова, 3 (ст. м. «Плошча Перамогі»); 31 снежня — з 10:00 да 18:00, а 6 студзеня — з 10:00 да 15:00.