«Фавораўцы» з Гомеля ладзяць дабрачынныя кірмашы

16 чэрвеня 2020

top.jpg

Прадметы першай неабходнасці і сродкі асабістай гігіены перадалі 16 чэрвеня персаналу Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі клірыкі прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі.

Усе перададзеныя рэчы былі набыты на ахвяраванні вернікаў — удзельнікаў дабрачынных кірмашоў, паведамляе сайт прыхода.

Дзякуючы сумесным намаганням моладзевай групы «Фавораўцы» пад кіраўніцтвам Веры Ерынай і самых маленькіх прыхаджан разам з Вольгай Савянковай штотыдзень па нядзелях кірмашы папаўняюцца новымі таварамі: гэта і хатняя выпечка, і вязаныя вырабы, і сувеніры, якія актывісты парафіі майструюць сваімі рукамі. Кожны імкнецца ўкласці ў вырабы часцінку сваёй душы — бо ўсе сродкі, атрыманыя на кірмашах, ідуць на добрыя справы.

Гомельская епархія / Church.by