Фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні» прайшоў у Стоўбцах

13 ліпеня 2018

top.jpg

8 ліпеня 2018 года ў горадзе Стоўбцы прайшоў раённы фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні». Фестываль пачаўся з Бажэственнай літургіі і малебна з хрэсным ходам у прыходзе кафедральнага сабора святой праведнай Ганны. Богаслужэнне ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Затым святкаванне перамясцілася ў гарадскі парк Дружбы народаў. Тут епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словам навучання аб неабходнасці захавання традыцыйнай хрысціянскай сям'і, яе важнасці для грамадства і выратаванні душы.

Фестываль прадоўжылі конкурсы для сем'яў «Мая сям'я — мая радасць», ушанаванне шлюбных пар-юбіляраў «Разам мы: у любові і вернасці» і канцэртная праграма.

Маладзечанская епархія / Church.by