Фільм «Маё жыццё - служэнне» аб мітрапаліце Філарэце, Ганаровым Патрыяршым Экзарху ўсяе Беларусі ўпершыню размешчаны на YouTube

13 студзеня 2021

top.jpg

Упершыню на YouTube размешчаны фільм «Маё жыццё - служэнне» аб мітрапаліце Філарэце, Ганаровым Патрыяршым Экзарху ўсяе Беларусі.

Кінапраца Інфармацыйнага агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы, створаная ў 2012 годзе, апавядае пра жыццё падзвіжніка набожнасці XX стагоддзя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. 

Дакументальны праект прысвечаны 35-годдзю архіпастырскага служэння ўладыкі Філарэта на Беларускай кафедры.

sobor.by/Сhurch.by