Кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Пасхай Хрыстовай
08 красавіка 2018Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Пасхай Хрыстовай.
Тэкст віншавання
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!
Святая Пасха сімвалізуе перамогу жыцця і аб'ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з'яўляюцца дабрыня і міласэрнасць.
Гэтае свята раскрывае сутнасць хрысціянства, напоўненага святлом і любоўю, і азначае сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, які адкрыў сваё сэрца для веры.
Асаблівая атмасфера гэтых дзён дорыць вернікам глыбокую, шчырую радасць, умацоўвае імкненне тварыць добрыя справы, акружаць клопатам родных, блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спагадзе і падтрымцы.
Няхай Вялікдзень прынясе ў вашы дамы і сем'і спакой, дабрабыт і вясновы настрой.
Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя і ўзаемаразумення.
Аляксандр Лукашэнка