Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак наведаў Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне
20 чэрвеня 2026У рамках рабочага візіту ў Гомель 19 чэрвеня 2026 года Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне наведаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак. У складзе дэлегацыі таксама прыбылі старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Кручко, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Чумакоў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і ўдзельнікі выязнога пасяджэння калегіі Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Рабочы візіт праходзіў у рамках правядзення выязнога пасяджэння калегіі, прысвечанага пытанням рэалізацыі дзяржаўнай этнаканфесійнай палітыкі, узаемадзеяння органаў улады і рэлігійных арганізацый, захавання міжканфесійнага міру, гістарычнай памяці і культурнай спадчыны.
Гасцей сустрэў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Правячы архіерэй пазнаёміў удзельнікаў візіту з гісторыяй Гомельскай епархіі, расказаў аб яе сучаснай дзейнасці, а таксама прадставіў асноўныя напрамкі работы ў сацыяльнай, культурнай, асветніцкай і інфармацыйнай сферах.
У ходзе сустрэчы было адзначана, што епархія актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на захаванне духоўнай і гістарычнай спадчыны рэгіёна, падтрымку сям'і, развіццё асветніцкай дзейнасці, узаемадзеянне з установамі адукацыі, культуры і грамадскімі арганізацыямі.
Сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў азнаёміў гасцей з культуралагічнымі і экскурсійнымі праектамі, якія рэалізуюцца епархіяй. Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце па папулярызацыі царкоўнай гісторыі Гомельшчыны, арганізацыі экскурсійных маршрутаў і стварэнню ўмоў для знаёмства жыхароў і гасцей рэгіёна з духоўнай спадчынай роднага краю.
Удзельнікі дэлегацыі наведалі дамавы храм-музей Гомельскай епархіі, азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі Праваслаўя на гомельскай зямлі, а таксама агледзелі епархіяльныя рэстаўрацыйныя майстэрні, дзе вядзецца работа па захаванні помнікаў царкоўнага мастацтва і прадметаў гісторыка-культурнай спадчыны.
У рамках рабочай праграмы Аляксандр Румак і ўдзельнікі дэлегацыі таксама наведалі Гомельскі сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі». Дырэктар установы Наталля Айвазбалян пазнаёміла гасцей з жыццём пансіяната, распавяла пра яго працу, выхаванцаў і ўмовы, якія ствараюцца тут для доглляду, развіцця і падтрымкі дзяцей.
У сустрэчы прыняў удзел настаяцель прыхода храма святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх у Гомелі іерэй Павел Перашчук. Прыход і пансіянат звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. За гэты час паміж святарамі, выхаванцамі і супрацоўнікамі ўстановы склаліся добрыя адносіны, заснаваныя на ўвазе, падтрымцы і сумесных справах міласэрнасці.
Гомельская епархія / Church.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

