Галоўны храм Барысаўскай епархіі наведалі інваліды па слыху
07 кастрычніка 20201 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава наведалі людзі, якія маюць інваліднасць па слыху.
З гасцямі сустрэўся кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Барысаўскай епархіі іерэй Аляксандр Лук'яновіч.
Айцец Аляксандр распавёў удзельнікам сустрэчы пра свяшчэннамучаніка Харлампія, заступніцтвам якога Гасподзь абараняе людзей ад хвароб, і ўручыў ім абразкі гэтага святога.
Пасля гутаркі святар адказаў на пытанні.
Весці размову са святаром гасцям дапамагла сурдаперакладчык Аксана Пятрова.