Кіраўнікі і прадстаўнікі сілавых ведамстваў Беларусі павіншавалі Патрыяршага Экзарха з днём тэзаімянінаў

11 ліпеня 2018

top.jpg

11 ліпеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні дэлегацыю прадстаўнікоў Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў і ДТСААФ Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю суправаджаў протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь.

Госці павіншавалі ўладыку Экзарха з надыходзячым днём тэзаімянінаў, уручыўшы віншавальныя адрасы і памятныя падарункі ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Андрэя Аляксеевіча Раўкова, старшыні Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Анатоля Пятровіча Лапо, камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Юрыя Хаджымуратавіча Караева, старшыні Цэнтральнага савета ДТСААФ Рэспублікі Беларусь генерал-маёра запасу Івана Васільевіча Дырмана.

Church.by

Фотарэпартаж