Гомель сустрэў Югскую ікону Божай Маці
04 жніўня 20193 жніўня 2019 года ў храме велікамучаніка Георгія ў горадзе Гомелі пры шматлікім зборы вернікаў адбылася сустрэча цудатворнай Югскай іконы Божай Маці. Сустрэчу ўзначаліў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Цудатворны абраз будзе знаходзіцца ў храме па 27 кастрычніка гэтага года.
Архіепіскап Сцяфан здзейсніў Бажэственную літургію, якой папярэднічаў хрэсны ход па вуліцах Гомеля. Архіпастыру саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, духаўнік Гомельскай епархіі протаіерэй Сцяфан Гладышчук, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыні аддзелаў і духавенства епархіі.
Цудатворны абраз Божай Маці, названы «Югскі», явіўя ў пачатку ХVII стагоддзя старцу, схіманаху Пскова-Пячэрскага манастыра прападобнаму Дарафею. Багародзіца загадала схіманаху ўзяць яе вобраз у паказаным ёю месцы, аднесці абраз у межы Яраслаўскай епархіі і там заснаваць абіцель. Ігумену манастыра, які не згаджаўся адпусціць яўленую ікону Божай Маці, Яна з'явілася ў сне і загадала выканаць яе волю і адпусціць старца Дарафея з яе абразом. Старац Дарафей, набліжаючыся да паказанага яму ў сне месца, спыніўся адпачыць, а святы абраз паставіў на дрэве. Калі ён хацеў працягваць шлях, то ніякімі сіламі не змог зняць з дрэва абраз Маці Божай. Старац Дарафей зразумеў, што Царыца Нябесная ў гэтым месцы хоча застацца. Тады ён пабудаваў невялікую хаціну і сам застаўся жыць ля гэтай святыні. Вестка аб прыходзе старца стала хутка распаўсюджвацца па навакольных вёсках. Да яго сталі сцякацца багамольцы для пакланення святой іконе, ад якой сталі здзяйсняцца ацаленні. Дбаннем мясцовых жыхароў былі сабраны сродкі і пакладзены пачатак будаўніцтва новага манастыра.
Прападобны Дарафей памёр у 1622 годзе. Аб здзейсненых ад іконы цудах духавенства паведаміла патрыярху Філарэту. У адказ было атрымана благаславенне на заснаванне на рацэ Юг манастыра з царквой у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Абіцель стала называцца Югскай. У 1654 годзе заступніцтвам Маці Божай у тых месцах спынілася маравая язва, якая хутка і шырока распаўсюджвалася.