Гамяльчане сустрэлі часціцу мошчаў велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана
09 жніўня 20179 жніўня 2017 года, у дзень памяці святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана, да пачатку Бажэственнай літургіі ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля пры вялікім сборы вернікаў быў ўрачыста дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў святога Панцеляімана.
Святыню даставіла ў Беларусь дэлегацыя з Італіі, якую ўзначаліў біскуп Локры і Джерачэ Франчэска Аліва. Дэлегацыю сустрэў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан з саборам духавенства Гомельскай епархіі.
За святочнай Літургіяй уладыку Сцяфану саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), настаяцель Міхайла-Архангельскага храма горада Белябей (Нефцякамская епархія, Рэспубліка Башкартастан) протаіерэй Генадзь Плохаў, благачынны Гомельскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Альшанаў, настаяцелі прыходаў Гомеля і духавенства Гомельскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Вольгі Паляковай.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Аляксандр Лапушанскі.
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Сцяфан звярнуўся да біскупа Франчэска Аліва са словамі падзякі.
Правячы архіерэй Гомельскай епархіі адзначыў, што цяперашняя падзея мае вялікае значэнне для ўсіх беларусаў і асабліва для жыхароў Гомельскай зямлі, якая пацярпела ад Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы.
— Верым, што прысутнасць такой вялікай святыні на Гомельскай зямлі — гэта дар Божы для ўсіх нас, — сказаў архіпастыр.