Гран-пры XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Коложский Благовест» атрымаў Акадэмічны хор Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных

11 лютага 2017

top.jpg

11 лютага 2017 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбылася цырымонія закрыцця XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Коложский Благовест».

Адкрылася цырымонія выступленнем хору святароў Гродзенскай епархіі. Затым з архіпастырскім словам да прысутных звярнуўся архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Уладыка Арцемій з асаблівай цеплынёй адзначыў мноства маладых гледачоў на конкурсных праслухоўваннях. Па словах архіерэя, менавіта моладзь вызначае сёння будучыню нашай Царквы, а ўвага і цікавасць моладзі да царкоўных спеваў кажа аб тым, што фестываль выконвае сваю галоўную задачу.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў фестывалю таксама звярнуўся намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Мечыслававіч Чэрнік.

Затым вядучыя прадставілі гледачам членаў міжнароднага журы, пасля чаго адбылася цырымонія ўзнагароджання лауреатов фестиваля.

У гэтым годзе ў склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Румыніі, Францыі.

Уладальнікам Гран-пры XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» стаў Акадэмічны хор Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (Масква, Расія; мастацкі кіраўнік — Дзмітрый Анегін).

Па заканчэнні цырымоніі ўзнагароджання адбыўся святочны гала-канцэрт.

Гродзенская епархія / Church.by