Гродзенская епархія заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з абласной арганізацыяй Таварыства Чырвонага Крыжа

12 чэрвеня 2020

top.jpg

Гродзенская епархія заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

У гэты складаны для краіны перыяд ўсе павінны аб'яднацца для дапамогі тым, хто жыве ў нястачы. Гродзенская епархія і Гродзенскі Чырвоны Крыж вырашылі аб'яднаць намаганні ў справе падтрымкі людзей, якія пацярпелі ад эпідэміі COVID-19, людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адзінокіх састарэлых людзей, людзей з інваліднасцю.

У найбліжэйшы час будзе падпісаны план сумесных мерапрыемстваў на 2020 і 2021 гады.

Гродзенская епархія / Church.by