Хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі стаў лаўрэатам юбілейнага конкурсу-фестывалю хораў «Кірыл і Мяфодзій»

30 красавіка 2018

top.jpg

У актавай зале храма святой мучаніцы Таццяны пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава адбыўся X Усерасійскі конкурс-фестываль хораў «Кірыл і Мяфодзій».

Заснавальнікам і арганізатарам фестывалю з'яўляецца Царкоўна-грамадскі савет пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускага царкоўнага спеву.

У 2018 годзе на юбілейны конкурс былі запрошаны і дзіцяча-юнацкія калектывы, і дарослыя хоры, сярод якіх — хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 харавых калектываў.

Журы конкурсу ў складзе шасці чалавек узначаліў прафесар Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, мастацкі кіраўнік і дырыжор мужчынскага камернага хору «Кастальскі» Аляксей Руднеўскі.

У рабоце журы таксама прыняла ўдзел Барана Найдзёнава, мастацкі кіраўнік Камернага хору «Пётр Дзінеў» пры храме святых Кірыла і Мяфодзія ў Сафіі.

Па выніках конкурсу хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі стаў лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Ансамблі».

Віцебская епархія / Church.by