Ідзе прыём заявак на ўдзел у конкурсе метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай адукацыі і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці»

28 чэрвеня 2019

top.jpg

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае да ўдзелу ў інтэрнэт-конкурсе метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай адукацыі і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці».

Конкурс прызначаны для выкладчыкаў нядзельных школ і духоўных навучальных устаноў, педагогаў дзяржаўных устаноў адукацыі. Ён праводзіцца з мэтай выяўлення і распаўсюджвання лепшага вопыту духоўна-маральнага выхавання і навучання дзяцей і моладзі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 лістапада 2019 года.

Палажэнне аб конкурсе >>

АРАіК.by Church.by