Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Ідзе рэгістрацыя на маладзёжны адукацыйны форум «QUO VADIS?» — 2019

05 кастрычніка 2019

КВО ВАДИС АФИША.jpg

18-20 кастрычніка 2019 года ў Бабруйску пройдзе дзевяты міжнародны моладзевы адукацыйны форум «Quo Vadis?», які арганізуецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Бабруйскай епархіі і аб'ядноўвае праваслаўную моладзь і духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін блізкага замежжа.

Тэма форуму 2019 года: «Сустрэча з Богам».

Месца правядзення: цэнтр падтрымкі сям'і «Пакрывы» (горад Бабруйск), санаторый «Свіслач» (пасёлак Свіслач).

Фармат форуму прадугледжвае выступленні і дыскусіі з удзелам цікавых гасцей з розных краін, гутаркі, працу ў групах, прэзентацыі праектаў і ініцыятыў, нефармальныя зносіны, канцэрт і сумеснае богаслужэнне.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі праваслаўных моладзевых брацтваў, парафіяльных груп, сацыяльна арыентаваных арганізацый і духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і іншых краін. Ад удзельнікаў чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаванні тэм на форуме. Кожнаму зарэгістраванаму ўдзельніку будзе выслана падрыхтоўчая інфармацыя па тэматыцы форуму, майстэрнях і прэзентацыях.

Рэгістрацыя і ўзносы:

Форум — гэта мерапрыемства самаакупнае, якое праводзіцца практычна без спонсараў. Арганізатары прапануюць дыферэнцыраваную сістэму рэгістрацыйных узносаў у залежнасці ад узроўню даходаў:

- стандартны ўзнос складае: 60 беларускіх рублёў (прыкладна 30 долараў ЗША);

- рэгістрацыйны ўзнос, які цалкам пакрывае сабекошт ўдзелу ў форуме, а таксама дасць магчымасць падтрымаць удзел людзей з фінансавымі цяжкасцямі: 80 беларускіх рублёў (прыкладна 40 даляраў ЗША).

У кошт узносу ўваходзіць пражыванне і харчаванне ўдзельніка на базе адпачынку, а таксама частка выдаткаў на ўдзел запрошаных гасцей. Калі вам неабходная зніжка на рэгістрацыйны ўзнос, то ўкажыце гэта пры запаўненні рэгістрацыйнай формы — аргкамітэт будзе разглядаць такія заяўкі. Але ўлічыце, калі ласка, што арганізатары не змогуць падтрымаць усе такія просьбы.

Апошні дзень падачы заявак: 11 КАСТРЫЧНІКА 2019 года.

Колькасць удзельнікаў форуму абмежавана. Калі ласка, не адкладайце запіс на апошнія дні!

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Праграма форуму >>

Church.by