Ідзе запіс на семінар для бацькоў дзяўчынак-падлеткаў «Дочкі-маці»
08 кастрычніка 2019Самыя блізкія, самыя важныя, самыя драматычныя і ранячыя, яны ніколі не спыняюцца и робяцца вострымі ва ўзроставыя крызісы.
Ваша дачка ў падлеткавым узросце, і адносіны сталі мяняцца? Хочаце зразумець яе і сябе? Даследаваць, што перашкаджае вашым даверным адносінам? Вызначыць для сябе стратэгію паводзін са сталеючай дачкой? Стаць не проста добрай мамай, а добрай мамай для сваёй канкрэтнай дзяўчынкі? На нашым семінары вы будзеце практычна, а не тэарэтычна даследаваць свае адносіны.
Сямейны псіхолаг, валанцёр цэнтра сям'і і мацярынства «Матуля» Кацярына Шавялёва дапаможа вам зразумець сваё дзіця, навучыцца правільна рэагаваць і выбудаваць свае паводзіны з улікам вашай сітуацыі.
Юрыст цэнтра Кацярына Бутрым раскажа аб бяспечных паводзінах у Інтэрнэце, спыніцца на прававых аспектах ранняга мацярынства і адкажа на многія іншыя пытанні.
Кіраўнік цэнтра «Матуля» Вераніка Сярдзюк раскажа аб новым праекце па захаванню рэпрадуктыўнага здароўя дзяўчынак-падлеткаў «Еве-13»: аб зменах у іх фізіялогіі, аб тым, як іх прыняць, чаго чакаць і як захаваць здароўе.
Семінар адбудзецца 18 кастрычніка ў Мінскай духоўнай акадэміі. Пачатак: 14:00.
Запіс і даведкі па тэлефоне: +375 44 551 38 61 Кацярына.