Ігумен Ігнацій (Луковіч) абраны вікарыем Мінскай епархіі

15 кастрычніка 2018

top.jpg

У ходзе пасяджэння 15 кастрычніка 2018 года ў Мінску члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы заслухалі рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб неабходнасці мець вікарнага архіерэя (журнал № 78).

Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Бараўлянскі» абраць клірыка Брэсцкай епархіі ігумена Ігнація (Луковіча). Месца прызначэння і хіратоніі ігумена Ігнація (Луковіча) ў епіскапа, пасля яго ўзвядзення ў сан архімандрыта, пакінута на разгляд Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы «епархіяльныя і вікарныя архіерэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Свяшчэннвм Сінодам паводле прадстаўлення Сінода Экзархату» (артыкул 12 раздзела XII).

Сінод Беларускага Экзархату на пасяджэнні ад 30 жніўня г. г. пастанавіў прасіць Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэнны Сінод абраць вікарнага архіерэя ў Мінскую епархію і высунуў кандыдата на гэтую пасаду (журнал № 42).

Патрыярхія.ru / Church.by