Ігумення Гаўрыіла выбачылася перад усімі, каго закранула яе выступленне на жаночым форуме «За Беларусь»

22 верасня 2020

top.jpg

Ігумення Гаўрыла (Глухава), настаяцелька стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Гродне, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіла або закранула яе выступленне на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасня.

Словы прабачэння ігумення Гаўрыіла выказала, размаўляючы з вернікамі, якія наведалі прастольнае свята манастыра.

Настаяцелька гродзенскай абіцелі патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові.

Church.by