Ігумення Гродзенскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў
23 чэрвеня 2018Ігумення Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы Гаўрыіла (Глухава) адзначана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за значны ўклад у выхаванне высокай духоўнасці і культуры ў жыхароў Гродзеншчыны, умацаванне канфесійнай і грамадзянскай згоды ў грамадстве. Грамату матушцы Гаўрыіле ўручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, паведамляе БелТА.
12 чэрвеня гэтага года ігумення Гаўрыіла адзначыла сваё 60-годдзе. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, юбілейную дату матухна сустрэла ў Бары (Італія), ля мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Бажэственную літургію 12 чэрвеня ў крыпце базылікі, дзе спачываюць ацаляючыя мошчы свяціцеля Мікалая, здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Архіпастыру саслужылі: настаяцель Патрыяршага Падвор'я ў горадзе Бары протаіерэй Вячаслаў Бачын, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч і паломнікі ў свяшчэнным сане, гаворыцца на сайце Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
Па сканчэнні Літургіі быў здзейснены падзячны малебен, адслужаны акафіст свяціцелю Мікалаю. У гэты ж дзень адзначалася гадавіна смерці незабыўнай схіігуменні Гаўрыілы (Рысіцкай; †12.06.1976), папярэдніцы ігуменні Гаўрыілы (Глухавай). Таму ў гэты ж дзень была адслужаная памінальная ліція.
Па загадзе сваіх сэрцаў і ў знак любові да матушкі ігуменні ў Бары прыляцелі пеўчыя моладзевага хору Гродзенскай абіцелі, якія спявалі за Літургіяй ля мошчаў вялікага угодніка Божага.