Выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Дзмітрый Баўкуновіч прыняў удзел у міжнароднай анлайн-канферэнцыі праваслаўнай моладзі «Адзінства ў Хрысце»

07 кастрычніка 2021

top.jpg

6 кастрычніка 2021 года выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Дзмітрый Баўкуновіч прыняў удзел у міжнароднай анлайн-канферэнцыі праваслаўнай моладзі «Адзінства ў Хрысце».

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі кіраўнікі аддзелаў па справах моладзі, а таксама прадстаўнікі праваслаўных моладзевых арганізацый з Канады, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Расіі, Ісландыі, Аргенціны і іншых краін.

Мэта канферэнцыі заключалася ў абмеркаванні развіцця «Усецаркоўнага праваслаўнага моладзевага руху», развіццё якога было падтрымана падчас пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 23-24 верасня 2021 года.

Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Істрынскі Серафім распавёў аб развіцці Усецаркоўнага праваслаўнага моладзевага руху, пасля чаго адказаў на пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.

Правядзенне падобных міжнародных анлайн-канферэнцый дае магчымасць пашыраць кола зносін і ў далейшым абменьвацца каштоўным вопытам працы з моладдзю.

Church.by