З Юравіцкага манастыра ў горад Калінкавічы дастаўлена цудатворная ікона Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»

14 кастрычніка 2021

top.jpgУвечары 13 кастрычніка 2021 года, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда з Юравіцкага м ужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў Казанскі сабор горада Калінкавічы прынесена для малітоўнага пакланення ікона Прасвятой Багародзіцы, названая «Юравіцкая-Міласэрная»

44.jpg

Абраз асабліва шануецца сярод жыхароў Калінкавічаў і з'яўляецца адной з галоўных святынь Палескага краю.

Пасля ўрачыстай сустрэчы святыні ў храме перад усяночным трываннем быў адслужаны малебен Божай Маці перад Яе цудатворным абразом.

Богаслужэнне ўзначаліў намеснік Юравіцкага манастыра, ключнік Казанскага сабора ігумен Аўксенцій (Абражэй) у саслужэнні эканома манастыра іераманаха Серафіма (Ананкі) і клірыкаў сабора іерэя Сергія Карповіча і іерэя Антонія Буяна. Дыяканскі чын здзейсніў дыякан Вадзім Іваноў.

Ушанаваць цудатворны абраз можна штодня з 7:30 да 19:00.

17 кастрычніка пасля заканчэння Бажэственнай літургіі адбудзецца штогадовы хрэсны ход з Юравіцкай-Міласэрнай іконай Божай Маці па горадзе Калінкавічы, пасля чаго святыня будзе дастаўлена да месца свайго пастаяннага знаходжання ў мужчынскім манастыры аграгарадка Юравічы.

yurovichi.by/Church.by