З Віцебска ў Тураў выйшаў 4-ы Усебеларускі хрэсны ход «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!»

05 ліпеня 2021

top.jpg

У дзень памяці Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых са Свята-Успенскага сабора горада Віцебска выйшаў 4-ы Усебеларускі хрэсны ход «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!».

Хрэсны ход праводзіцца па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Завершыцца хрэсны ход у Тураве 28 ліпеня.

Далучыцца да хрэснага ходу можна на любым адрэзку шляху.

Па шляху ўдзельнікі хрэснага ходу будуць рабіць наступныя прыпынку:

5 ліпеня — в. Астроўна — Бешанковічы

6 ліпеня — г. п. Бешанковічы — Чашнікі

7 ліпеня — Чашнікі — Новалукомль

8 ліпеня — Новалукомль — в. Халопенічы

9 ліпеня м в. Халопенічы — в. Барань

10 ліпеня — выхадны

11 ліпеня — в. Барань — в. Юзэфава

12 ліпеня — в. Юзэфава — Барысаў

13 ліпеня — Барысаў — Жодзіна

14 ліпеня — Жодзіна — в. Зялёны Бор

15 ліпеня — в. Зялёны Бор — в. Рудня

16 ліпеня — в. Рудня — Чэрвень

17 ліпеня — Чэрвень — дзень Царскіх Страстацерпцаў (адпачынак)

18 ліпеня — Чэрвень — Мар'іна Горка

19 ліпеня — Мар'іна Горка — в. Церабуты

20 ліпеня — в. Церабуты — г.п. Урэчча

21 ліпеня — г.п. Урэчча — Любань

22 ліпеня — Любань — д. Сосны

23 ліпеня — в. Сосны — в. Вітчын

24 ліпеня — в. Вітчын (адпачынак)

25 ліпеня — в. Вітчын — Жыткавічы

26 ліпеня — Жыткавічы — Тураў (выхад увечары з Жыткавічаў і прыход увечары ў Тураў)

27 ліпеня — Тураў (усяночнае трыванне напярэдадні свята роўнаапостальнага князя Уладзіміра)

28 ліпеня — Тураў (удзел хрэснаходцаў у Бажэственнай літургіі і завяршэнне хрэснага ходу)

Кіраўнік хрэснага ходу Мікалай Бондар (тэл. МТС + 375 529-214-09-31).

Віцебская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж