Выдадзены зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
19 чэрвеня 2018Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтва семінарыі выпусціла зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі».
Суарганізатарамі форуму, які праходзіў 22 кастрычніка 2016 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі, выступалі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся ведамі і вопытам работы ўстаноў адукацыі па духоўна-маральнаму выхаванню моладзі. У працы канферэнцыі бралі ўдзел больш за 90 чалавек, якія прадстаўлялі Мінскую духоўную акадэмію, Мінскую духоўную семінарыю, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, восем рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце сталічнага рэгіёну (ДУА «Гімназія № 11 горада Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 136 горада Мінска», УА «Сярэдняя школа № 191 горада Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 208 горада Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 68 горада Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 161 горада Мінска», ДУА «Гімназія № 31 горада Мінска», «Сярэдняя школа № 138 горада Мінска»), педагагічныя сеткавыя супольнасці (гарадскі клуб класных кіраўнікоў «ДРУГ», гарадскі клуб замяшчаючых бацькоў «Вулей», гарадскі клуб школьных бібліятэкараў «Буквица»), установы агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска, зацікаўленыя ў пытаннях духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў (СШ № 6, 26, 35, 66, 120, 123, 172; гімназіі № 4, 61). Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай абласцей.
Зборнік уключае матэрыялы, прадстаўленыя ў рамках пленарнага і секцыйных пасяджэнняў канферэнцыі.
Рэцэнзенты:
-
Начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Н.М. Захожая;
-
Прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, дацэнт А. В. Слесараў.
Выданне ажыццёўлена пры падтрымцы старшыні МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэнніка Святаслава Рагальскага. Адказны за выпуск: А. В. Слесараў.
Зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» адрасаваны выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі духоўна-маральнага выхавання і захавання традыцыйных духоўных каштоўнасцяў