Змененая структура і абноўлены склад камісій Міжсаборнай прысутнасці

30 студзеня 2017

top.jpg

У сувязі з дыскусіяй, якая адбылася на пленуме Міжсаборнай прысутнасці 23 і 24 студзеня 2017 года, прэзідыум Міжсаборнай прысутнасці ў ходзе пасяджэння 30 студзеня пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прыняў рашэнне змяніць структуру камісій Міжсаборнай прысутнасці.

Згодна з зацверджанай пастановай, гэты дарадчы орган Рускай Праваслаўнай Царквы з гэтага часу ўключае ў сябе не трынаццаць, а сем камісій.

Камісія па багаслоўі і багаслоўскай адукацыі разглядае тэмы, звязаныя з тэалогіяй, багаслоўскай і тэалагічнай адукацыяй, адносінамі з іншаслаўнымі хрысціянамі і іншавернымі (старшыня — мітрапаліт Валакаламскі Іларыён; сакратар — протаіерэй Максім Казлоў).

Камісія па ажыццяўленні саборнасці і па царкоўным кіраванні вывучае тэмы, якія тычацца рэалізацыі механізмаў саборнасці ў Царкве, царкоўнага кіравання на вышэйшым, епархіяльным, благачынніцкім і прыходскім узроўні, прыходскай пастырскай і богаслужбовай практыкі (старшыня — мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; сакратар — протаіерэй Алег Карытко).

Камісія па царкоўнаму праву вывучае тэмы царкоўнага права, а таксама пераадолення і прафілактыкі расколаў (старшыня — архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк; сакратар — протаіерэй Аляксандр Задорнаў).

Камісія па богаслужэнні і царкоўнаму мастацтву даследуе тэмы літургічнага падання, богаслужэбнага ўстава, царкоўнага мастацтва, у тым ліку спевы, іканапіс, архітэктуру, іншыя віды царкоўнага мастацтва (старшыня — мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк; сакратар — протаіерэй Георгій Крылоў).

Камісія па царкоўнай асвеце і дыяканіі разглядае тэмы, прысвечаныя катэхізацыі, місіі, працы з моладдзю, рэлігійнай адукацыі і дзейнасці нядзельных школ, царкоўнаму сацыяльнаму і дабрачыннаму служэнню (старшыня — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел; сакратар — Маргарыта Барысаўна Нелюбава).

Камісія па арганізацыі жыцця манастыроў і манаства працягне вывучэнне тэм, якія закранаюць манастыры і манаства (старшыня — мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій; сакратар — ігумення Сафія (Сілін).

Камісіі па пытаннях грамадскага жыцця, культуры, навукі і інфармацыі вызначана займацца развіццём і прымяненнем нормаў Асноў сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якія тычацца грамадскага жыцця, культуры, навукі, інфармацыі (старшыня — епіскап Ягор'еўскі Ціхан; сакратар — Вахтанг Уладзіміравіч Кіпшыдзэ).

Акрамя гэтага прэзідыум Міжсаборнай прысутнасці зацвердзіў новы склад камісій. Найбольш шматлікай стала камісія па багаслоўі і багаслоўскай адукацыі — у ёй 48 чалавек. Самай нешматлікай з'яўляецца камісія па богаслужэнні і царкоўнаму мастацтву — у яе склад увайшло 15 чалавек.

Паколькі пленум Міжсаборнай прысутнасці палічыў важным працягнуць развіццё дыскусійнай дзейнасці Міжсаборнай прысутнасці (п. 4 пастановы пленума Міжсаборнай прысутнасці ад 23-24 студзеня 2017 года), камісіям варта ініцыіраваць публічныя абмеркаванні па тэмах, замацаваных у парадку дня дарадчага органа. Плануецца павелічэнне колькасці дыскусійных мерапрыемстваў — як экспертных семінараў, так і навуковых канферэнцый у Маскве і ў рэгіёнах.

Таксама камісіям Міжсаборнай прысутнасці даручана ў ходзе вясновай сесіі пасяджэнняў абмеркаваць прыярытэтнасць разгляду тэм, прапанаваных для ўключэння ў парадак дня Міжсаборнай прысутнасці, і прадставіць у сакратарыят Міжсаборнай прысутнасці рэкамендацыі па іх вывучэнню.

Патриархия.ru / Church.by