Юбілейны 10-ы хрэсны ход з абразом Божай Маці «Уладзімірскі» адбыўся ў Наваполацку

08 ліпеня 2020

top.jpg

6 ліпеня, у свята іконы Божай Маці «Уладзімірская», у горадзе Наваполацку адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Феадосій, пачэсны настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць».

Першы хрэсны ход з іконай Прасвятой Багародзіцы «Уладзімірская» у Наваполацку прайшоў у 2010 годзе. Штогадовае шэсце стала ўжо традыцыйным для навапалачан.

Ва ўрачыстым шэсці прынялі ўдзел: настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» протаіерэй Аляксандр Карандзей, клірыкі храма протаіерэй Георгій Скабей і протадыякан Андрэй Скабей, прыхаджане парафіі, жыхары і госці Наваполацка.

Перад пачаткам хрэснага ходу была адслужана Бажэственная літургія. Богаслужэнне ўзначаліў протаіерэй Аляксандр Карандзей.

Хрэсны ход з абразом Божай Маці «Уладзімірскі» прайшоў па галоўнай вуліцы горада да плошчы Будаўнікоў. Архіепіскап Феадосій прамовіў пропаведзь. Затым быў здзейснены малебен, на якім уладыка узнёс асаблівыя малітвы перад абразом Божай Маці аб спыненні шкоднай пошасці.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Генадзевіч Буевіч, намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Адзіночкін.

Далей хрэсны ход накіраваўся да храма Нараджэння святога Іаана Прадцечы прыхода храма святога Архангела Міхаіла, дзе абраз будзе знаходзіцца да 8 верасня.

Полацкая епархія / Church.by