Клір і прыхаджане Свята-Троіцкага храма ў Бараўлянах аказалі дабрачынную дапамогу мінчанам з інваліднасцю
05 снежня 2017Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, прыход храма Святой Жыццепачатінай Троіцы аграгарадка Бараўляны Мінскага раёна правёў дабрачынную акцыю.
Клірыкі прыхода на ахвяраваныя прыхаджанамі сродкі закупілі прадуктовыя наборы для людзей з абмежаваннямі, маці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама маламаёмным людзям — падапечным Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна сталіцы.
Дагавор аб супрацоўніцтве і партнёрстве ТЦСАН Цэнтральнага раёна і Свята-Троіцкага прыхода быў заключаны ў студзені 2016 года. Дакумент падпісалі настаяцель Свята-Троіцкага прыхода протаіерэй Андрэй Круцялёў і дырэктар ТЦСАН Іна Герасімава. План супрацоўніцтва прадугледжвае сумесную інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць па пытаннях сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей. Па запытах грамадзян на базе ТЦСАН будуць праводзіцца духоўныя гутаркі. Прадугледжана магчымасць правядзення дабрачынных акцый, у тым ліку прымеркаваных да царкоўных святаў, а таксама магчымасць сустрэч клірыкаў з рознымі катэгорыямі падапечных ТЦСАН: бяздомнымі, сіротамі, бацькамі маладых інвалідаў. Таксама плануецца, што святары будуць праводзіць сустрэчы з удзельнікамі клубаў аддзялення для пажылых людзей, а пры неабходнасці — выязджаць да іх на дом для здзяйснення Таінстваў.