Клірык Гродзенскай епархіі прыняў удзел у семінары па праблеме хатняга гвалту
13 студзеня 201712 студзеня 2017 года ў Ваўкавыскім райвыканкаме адбыўся семінар «Хатні гвалт: праблемы і шляхі вырашэння. Дзейнасць крызісных пакояў», арганізаваны пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
У рабоце семінара прыняў удзел клірык Петра-Паўлаўскага сабора Ваўкавыска іерэй Аляксандр Багдан. Айцец Аляксандр выступіў з дакладам на тэму «Схаванае няшчасце ў сям'і». Свяшчэннік растлумачыў, што праблемныя сем'і — гэта не толькі тыя, якія ставяцца на ўлік. Няшчаснай, са слоў айца Аляксандра, з'яўляецца тая сям'я, якая не атрымлівае або не мае таго дабра, той ласкі, якая дапамагае сям'і выконваць сваю галоўную задачу — аднавіць ўнутраную гармонію, а таксама гарманічныя адносіны з навакольнымі і з Богам.
Святар прывёў прыклады таго, як вонкава сям'я можа здавацца цалкам шчаслівай, але па сутнасці такой не з'яўляцца.
Таксама айцец Аляксандр адзначыў, што праблему няшчасця ў сям'і, як і любую іншую, можна вырашыць толькі пры дапамозе і садзейнічанні Бога. Падчас дакладу святар выкарыстаў мультымедыйную прэзентацыю.