Клірык Мінскай епархіі прыняў удзел у круглым стале на тэму прафілактыкі алкагольнай залежнасці насельніцтва Мінскага раёна
10 ліпеня 201810 ліпеня 2018 года настаяцель прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах протаіерэй Андрэй Круцялёў прыняў удзел у круглым стале на тэму «П'янства і алкагалізм насельніцтва Мінскага раёна. Прафілактыка алкагольнай залежнасці».
Круглы стол прайшоў у раённай санітарна-эпідэміялагічнай службе. Айцец Андрэй, у прыватнасці, нагадаў, што Свяшчэннае Пісанне не ўтрымлівае адназначнай і поўнай забароны на ўжыванне алкаголю. Першым цудам Хрыста было пераўтварэнне вады ў віно на вяселлі ў Кане Галілейскай (гл. Ін. 2: 1-11). На думку святара, аптымальнай мерай прафілактыкі алкагалізму з'яўляецца выхаванне культуры піцця, якая прадугледжвае строгае захаванне меры ва ўжыванні алкагольных напояў. Протаіерэй Андрэй Круцялёў мяркуе, што вопыт народаў Еўропы, дзе ўжыванне віна з'яўляецца часткай культурнай традыцыі і пры гэтым не назіраецца спаўзання насельніцтва ў бездань алкагалізму, мог бы быць улічаны і асэнсаваны беларусамі.