Клірык Маладзечанскай епархіі арганізаваў канцэрт сярэднявечнай музыкі
14 лютага 2017У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаяцель прыхода храма праведнага Іосіфа Абручніка ў в. Іжа Вілейскага раёна (Маладзечанская епархія) іерэй Аляксандр Чарняк сумесна з кіраўніцтвам Чурлёнской сярэдняй школы і СДК «Лыцавічы» правёў духоўна-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны і чарговай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Мерапрыемства насіла назву «Па слядах вялікіх продкаў».
У сустрэчы прынялі ўдзел тэатральная група «Полацкі Звяз» і гурт сярэднявечнай музыкі «Літы талер».
У пастырскім слове айцец Аляксандр падкрэсліў важнасць хрысціянскай традыцыі ў выхаванні падрастаючага пакалення, нагадаўшы, што менавіта вера Хрыстова і памяць пра подзвігі продкаў дазвалялі нашаму народу атрымліваць перамогі над ворагам.