Клірыкі Свята-Троіцкага прыхода ў Бараўлянах сталі донарамі
19 верасня 2017Духоўным цэнтрам пасёлка Бараўляны пад Мінскам з'яўляецца храм Святой Жыццепачатнай Тройцы. Сярод прыхаджан храма нямала лекараў, бо ў Бараўлянах і іх ваколіцах размешчаны цэлы шэраг медустаноў: Мінская цэнтральная раённая бальніца, РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава, РНПЦ анкалогіі і радыялогіі імя М. М. Аляксандрава і іншыя.
У верасні клірыкі Свята-Троіцкага прыхода вырашылі прыняць удзел у акцыі па бязвыплатнаму донарству крыві. Здача крыві адбылася на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і радыялогіі.
Дорачы сваю кроў, чалавек ратуе жыццё блізкага. Аб тым, як стаць донарам, можна прачытаць тут.