Каманда моладзевага брацтва з горада Брэста стала пераможцам міжнароднага інтэлектуальнага анлайн-спаборніцтва
23 красавіка 202118 красавіка 2021 года каманда «NIKA» моладзевага брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці ў горадзе Брэсце прыняла ўдзел у міжнародным інтэлектуальным анлайн-спаборніцтве на тэму «Святыя Старажытнай Русі. Князі-пакутнікі татара-мангольскай эпохі».
Інтэрнэт-карусель — каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва, якое ў анлайн-рэжыме праводзіць 6 разоў на год камісія па духоўнай асвеце Астанайскай епархіі Казахстанскай мітраполіі. Усім камандам адначасова прапануюцца ў строгім парадку адны і тыя ж пытанні, на якія трэба даць правільныя адказы. Спаборніцтва доўжыцца 70 хвілін.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 23 каманды нядзельных школ, праваслаўных моладзевых рухаў і клубаў, а таксама свецкіх устаноў адукацыі і культуры з 6 краін: Расіі, Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Літвы і Кіргізіі.
Цяперашняя гульня была прысвечана пакутніцаму подзвігу святых князёў Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага і Міхаіла Яраславіча Цвярскога.
У выніку спаборніцтва каманда «NIKA», набраўшы 142 балы, увайшла ў лік пераможцаў інтэлектуальнай гульні.