Канцэрт пад адкрытым небам арганізаваў прыход Спаса-Праабражэнскага храма ў Астрашыцкім Гарадку

03 верасня 2017

top.jpg

Канцэрт на беразе возера адбыўся ў Астрашыцкім Гарадку 19 жніўня, у дзень Праабражэння Гасподняга. Сцэнічнае дзейства было прымеркавана да прастольнага свята мясцовага Спаса-Праабражэнскага храма і адбылося па благаславенню настаяцеля іерэя Сергія Ляшкевіча.

Былі выкананы вядомыя творы царкоўнай музыкі і аўтарскія песні прыхаджан, напоўненыя хрысціянскім сэнсам. Канцэрт наведалі больш за 100 чалавек.

Плануецца, што ў далейшым мерапрыемства стане штогадовым і набудзе фармат фестывалю.

Church.by