Конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень» стартаваў у Лідскай епархіі

10 сакавіка 2018

top.jpg

Адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень» стартаваў на Лідчыне.

Прыняць удзел у ім могуць вучні ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі, мастацкіх школ і студый, выхаванцы дашкольных і іншых дзіцячых устаноў Лідскага раёна, а таксама нядзельных школ прыходаў Лідскай епархіі.

Прыём работ праводзіць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» да 1 красавіка 2018 года.

Пераможцаў па выніках конкурсу вызначаць па трох узроставых групах у двух катэгорыях: прафесіяналы і аматары. Аўтару лепшай працы будзе прысуджана гран-пры.

Лідская епархія / Church.by