Карэліцкаму сястрыцтву споўнілася 16 гадоў
18 ліпеня 201717 ліпеня, у дзень памяці святых Царскіх страстацерпцаў, сястрыцтва ў гонар Святой страстацерпіцы Царыцы Аляксандры г. п. Карэлічы адзначыла 16-ю гадавіну сваёй дзейнасці.
Была адслужана Бажэственная Літургія, пасля якой благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса ўручыў сёстрам у падарунак іконы. Затым усе сабраліся за святочным сталом.
Звяртаючыся да прысутных з віншавальным словам, айцец Мікалай распавёў пра вялікую карысць для выратавання душы сястрынскага подзвігу і пажадаў усім цярпення і сіл у працы.
Таксама ў гэты дзень айцец Мікалай з сёстрамі Святланай Дунец і Нінай Масюкевіч наведалі прыхаджанку храма святых Апосталаў Пятра і Паўла Ганну Усцінаўну Данілаву, павіншавалі яе з 90-годдзем і пагутарылі за чаем.