Каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прынесены ў горад Гомель [+праграма далейшага знаходжання святыні ў гарадах Беларусі]

22 ліпеня 2021

5.jpg

Гомельскія вернікі 22 ліпеня 2021 года ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля сустрэлі вялікую святыню — каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Сустрэчу ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі сумесна з Праасвяшчэннейшым Амвросіем, епіскапам Светлагоскім, вікарыем Гомельскай епархіі, з духавенствам епархіі і шматлікай паствай.

2.jpg

 

Затым архіпастыры у саслужэнні духавенства здзейснілі акафісны спеў святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

 

23 ліпеня на плошчы кафедральнага сабора адбудзецца саборнае служэнне Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліць архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

 

Каўчэг з мошчамі святога будзе даступны для малітоўнага пакланення вернікаў у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы да 24 ліпеня, далей святыня будзе дастаўлена ў горад Магілёў.

 

Прынясенне мошчаў праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння выдатнага палкаводца і падзвіжніка веры Хрыстовай святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

 

Праграма прынясення каўчэга з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў епархіі Беларускага Экзархату з 24 ліпеня па 2 жніўня

 

Магілёў: з 24.07 па 26.07

 

Бабруйск: з 26.07 па 28.07

 

Барысаў: з 28.07 па 30.07

Мінск: з 30.07 па 02.08

Гомельская епархія/Church.by