Каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага дастаўлены ў Гродна
12 ліпеня 202112 ліпеня 2021 года каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага дастаўлены ў Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна.
У сустрэчы святыні бралі ўдзел благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцелі, духавенства і вернікі гарадскіх храмаў.
Мошчы святога прабудуць у галоўным храме епархіі да 14 ліпеня. Штодня перад каўчэгам будуць здзяйсняцца малебны святому князю Аляксандру пасля Бажэтвеннай літургіі, у 14:00 і 16:00.
Прынясенне мошчаў знакамітага князя і палкаводца ў межы Беларусі звязаны з агульнацаркоўным святкаваннем 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага. Да 2 жніўня каўчэг з мошчамі наведае Брэст, Баранавічы, Слуцк, Мазыр, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў і Мінск, пасля чаго будзе дастаўлены ў Разань.