Каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага дастаўлены ў Мазыр [+праграма далейшага знаходжання святыні ў гарадах Беларусі]

21 ліпеня 2021

top.jpg

Увечары 20 ліпеня 2021 года каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага быў дастаўлены ў кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла горада Мазыра.

Пасля сустрэчы каўчэга з мошчамі епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у саслужэнні духавенства Тураўскай епархіі здзейсніў малебен з чытаннем акафіста вялікаму князю, затым пачалося ўсяночнае трыванне напярэдадні свята Казанскай іконы Божай Маці.

У Мазыры пакланіцца святыні 21 ліпеня можна да 21.00, 22 ліпеня з 08.00 да 15.00. Штодня ў храме будуць здзяйсняцца малебны з чытаннем акафіста святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

22 ліпеня ў 16.30 мошчы прывязуць у Гомель у Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор. Памаліцца ля святыні можна да 24 ліпеня. Далей яе даставяць у Магілёў.

Праграма прынясення каўчэга з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў епархіі Беларускага Экзархату з 20 ліпеня па 2 жніўня

Гомель: з 22.07 па 24.07

Магілёў: з 24.07 па 26.07

Бабруйск: з 26.07 па 28.07

Барысаў: з 28.07 па 30.07

Мінск: з 30.07 па 02.08

Фота: прэс-служба Тураўскай епархіі

Church.by