Хрэсны ход у гонар Сабора Беларускіх святых прайшоў у Гродне
18 чэрвеня 201817 чэрвеня 2018 года ў Гродне прайшоў штогадовы хрэсны ход у гонар Сабора Беларускіх святых.
Шэсце пачалося ад Пакроўскага кафедральнага сабора і Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Па дарозе да шэсця далучаліся прыхаджане і духавенства гродзенскіх храмаў.
Па прыбыцці хрэснага ходу ў храм у гонар Сабора Беларускіх святых адбылася Бажэственная літургія, якую здзейсніў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій у саслужэнні сабора духавенства епархіі.
Перад пачаткам богаслужэння архіепіскап Арцемій звярнуўся да ўдзельнікаў хрэснага ходу з прывітальным словам.
Па заканчэнні Літургіі паломнікі змаглі падмацаваць свае сілы за трапезай, арганізаванай парафіяльным сястрынствам.