Хрэсным ходам ушанавалі ў Тураўскай епархіі памяць Царскіх страстацерпцаў
17 ліпеня 2020Увечары 16 ліпеня праваслаўныя жыхары горада Калінкавічы сумесна са святарамі Казанскага сабора здзейснілі хрэсны ход да крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца.
У хрэсным ходзе прынялі ўдзел: благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) і эканом манастыра іераманах Серафім (Ананка), клірыкі Казанскага сабора іерэй Сергій Карповіч і іерэй Антоній Буян, пеўчыя і шматлікія прыхаджане.
Ля святой крыніцы духавенства здзейсніла акафістны спеў і малебен Царскім страстацерпцам.
Ігумен Аўксенцій звярнуўся да багамольцаў са словамі пропаведзі, прысвечанай пакутніцаку подзвігу сям'і апошняга расійскага імператара.