Лекцыя «Інавацыйныя працэсы ў духоўнай адукацыі» прайшла ў БДУ
11 кастрычніка 201910 кастрычніка 2019 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася лекцыя "інавацыйныя працэсы ў духоўнай адукацыі".
У рамках рэспубліканскага праекта «Сафія» перад студэнцкім актывам выступіў Мікалай Камарчук, кіраўнік моладзевага руху «AGIOS» Усіхсвяцкай парафіі Мінска.
На сустрэчы ўзнімаліся пытанні ўзаемасувязі духоўных і свецкіх ведаў.
Праект «Сафія» расказвае пра каштоўнасці, сэнс жыцця, мужнасць і жаноцкасць, дружбу, клопат, адрозненні паміж любоўю і закаханасцю, шлюбным жыццём і ўнутраным уладкаванні сям'і.
У рамках праекта з навучэнцамі школ, гімназій, ліцэяў сустракаецца лектарская група, якая складаецца з маладых людзей (студэнтаў), якія маюць жаданне і магчымасць даць сваім слухачам арыенцір на стварэнне традыцыйнай беларускай духоўна здаровай сям'і.
Выкладчыкамі курса выступаюць супрацоўнікі ўніверсітэтаў, куратары асветніцкіх праектаў і рэспубліканскіх фестываляў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы.