Лекцыя «Як правільна любіць сябе?» адбудзецца ў Мінскай духоўнай акадэміі 1 ліпеня
27 чэрвеня 2019На астатак лета асветніцкія курсы «Святло Праваслаўя» пры Мінскай духоўнай акадэміі сыходзяць на канікулы — нядзельныя лекцыі да восені праводзіцца не будуць.
Але, як і летась, у ліпені і жніўні па нядзелях будуць праходзіць паказы праваслаўных фільмаў, змест якіх можна будзе абмеркаваць са святаром пасля прагляду.
У выглядзе выключэння ў наступныя два месяцы адбудуцца 2-3 лекцыі з цікавымі гасцямі. Першая з іх пройдзе ўжо 1 ліпеня. Вядомы праваслаўны псіхолаг Марына Філонік (Масква) выступіць на тэму «Як правільна любіць сябе? Самаацэнка, пакора і асуджэнне». Пачатак а 19:30.
Расклад кінапаказаў з'явіцца ў пачатку ліпеня.
Курсы «Святло Праваслаўя» пачалі працу 25 лютага 2018 года. Яны распрацаваны выкладчыкамі Акадэміі для ўсіх, хто жадае глыбей зразумець Праваслаўе, спасцігнуць яго прыгажосць і праўдзівасць, разабрацца ў гісторыі Праваслаўнай Царквы і адрозненнях Праваслаўя ад іншых канфесій.
Лекцыі праходзяць па нядзелях у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі. Наведванне вольнае.
Адрас Мінскай духоўнай акадэміі: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»). Уваход праз храм свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Суполка курсаў «Святло Праваслаўя» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» >>