Лепшым мастацкім фільмам Сочынскі кінафестываль прызнаў карціну, знятую па сцэнарыю прафесара Мінскай духоўнай акадэміі іерэя Гардзея Шчаглова
17 красавіка 2021У лютым 2021 года ў Сочы прайшоў V Міжнародны кінафестываль «Sochi Film Festival», па выніках якога ў намінацыі «Лепшы мастацкі фільм» пераможцам стала беларуская кінастужка «Лекі для Веры».
Аўтарам ідэі і сцэнарыя ў суаўтарстве з Андрэем Васільевым і Віталём Любецкім выступіў прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў.
Штодзённае жыццё сям'і маладога святара перакрэслівае анкалагічнае захворванне матушкі. На думку ўрача, толькі дарагое імпартнае лякарства дае надзею на выратаванне Веры. Не маючы матэрыяльных сродкаў, святар Міхаіл вымушаны сумяшчаць не толькі богаслужэнне, але і наняцца ў прыватную кампанію кіроўцам-дальнабойнікам. Іерэй Міхаіл выязджае ў рэйсы з пасведчаннем святара і чамаданам для выканання трэбаў. Даволі хутка святар Міхаіл зарабляе неабходную суму грошай. Тым не менш яго любімая жонка ўпадае ў кому і памірае. Але нязведаныя шляхі Гасподнія. Дзіўным чынам змяняецца жыццё айца Міхаіла і навакольных яго людзей. З часам радасць і натхненне вяртаюцца і да самога іерэя Міхаіла.
Здымкі фільма праходзіли па блаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.