Майстар-клас для выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры прайшоў у Лідзе
17 лютага 201715 лютага, у свята Стрэчання Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, у сярэдняй школе № 11 горада Ліды адбыўся майстар-клас на тэму «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці настаўнікаў, якія вядуць факультатыў «Асновы праваслаўнай маральнасці (культуры)»».
У аўдыторыі сабраліся настаўнікі Ліды і Лідскага раёна, для якіх Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіць цяпер выязныя курсы павышэння кваліфікацыі па АПК.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 горада Навагрудка Наталля Генадзьеўна Марцуль і выкладчыца гэтай школы Ніна Аляксандраўна Пашкевіч, прадстаўнікі рэсурснага цэнтра Навагрудчыны па духоўна-маральнаму выхаванню, падзяліліся вопытам працы на факультатывах з навучэнцамі розных класаў.
Выступленне навагрудчанак доўжылася чатыры гадзіны і выклікала цікавасць у педагогаў з Ліды, якія зрабілі выснову: выкладчыкі, якія вядуць духоўна-маральныя дысцыпліны, павінны прапусціць праз сэрца тое, аб чым яны гавораць дзецям.
Лідчане выказалі падзяку калегам з Навагрудка за высокі ўзровень праведзенага майстар-класа.