Медыцынскія работнікі з Рагачова адзначаны ўзнагародамі Гомельскай епархіі БПЦ

03 студзеня 2021

top.jpg

За самаадданую працу і высокі прафесіяналізм у перыяд пандэміі каранавіруса 23 работнікі Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы ўзнагароджаны медалямі ў гонар святой прападобнай Манефы Гомельскай і святога праведнага Іаана Кармянскага. Ад імя Гомельскай епархіі ўзнагароды ўручыў Благачынны цэркваў Рагачоўскага акругі протаіерэй Аляксей Сматрыцкі.

Адказнасць за здароўе і жыцці пацыентаў запатрабавала ад прафесіяналаў у белых халатах максімальнай сабранасці, стойкасці духу, спагадлівасці. Гэта ахвярнае служэнне, калі асабістыя цяжкасці адсоўваюцца на другі план і ўрач ці медсястра, не думаючы ні пра стомленасць, ні пра падзякі, кожны дзень рызыкуе сваім здароўем дзеля здароўя іншых.

«Царква чуйна ставіцца да душэўнага стану кожнага чалавека, разумее, што нашы ўласныя сілы абмежаваныя і без дапамогі Госпада нават самыя моцныя «выгараюць». Увесь гэты складаны час у храмах моляцца аб урачах і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы», — адзначылі ў Гомельскай епархіі.

Гомельская епархія / Сhurch.by