Мэр Гродна і прадстаўнікі футбольнага клуба «Нёман» наведалі Каложскі храм

24 чэрвеня 2020

top.jpg

15 чэрвеня 2020 года старажытны Барыса-Глебскі (Каложскі) храм горада Гродна наведалі гульцы, прадстаўнікі трэнерскага штаба і адміністрацыі футбольнага клуба «Нёман» на чале са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Браніслававічам Гоем, які з'яўляецца таксама кіраўніком назіральнага савета «Нёмана».

Гасцей сустрэў і правёў для іх экскурсію клірык прыхода храма дабраверных князёў Барыса і Глеба горада Гродна іерэй Ігар Данільчык.

Спартсмены пазнаёміліся з гісторыяй, архітэктурнымі асаблівасцямі і святынямі Каложскай царквы — унікальнага храма, збудаванага ў XII стагоддзі, які з'яўляецца сапраўдным шэдэўрам дойлідства.

Гродзенская епархія / Church.by