XVII Міжнародны моладзевы форум-фестываль «Адзігітрыя» прайшоў у Віцебску
05 жніўня 2019У рамках правядзення ў Віцебскай епархіі XVII Міжнароднага моладзевага праваслаўнага форуму-фестывалю «Адзігітрыя» на сцэне Летняга амфітэатра абласнога цэнтра адбыўся традыцыйны гала-канцэрт, удзельнікамі якога сталі 50 чалавек.
Сярод артыстаў, якія выступілі на галоўнай канцэртнай пляцоўцы Віцебшчыны, былі як дарослыя, так і дзіцячыя калектывы, лаўрэаты I, II і III ступені ў кожнай з намінацый, спецыяльныя госці, а таксама лаўрэаты гран-пры цяперашняга і мінулых фестываляў. Удзельнікамі гала-канцэрта сталі толькі самыя лепшыя аўтары і выканаўцы, якія прайшлі вельмі строгі адбор.
Сёлета гран-пры XVII Міжнароднага моладзевага праваслаўнага форуму-фестывалю «Адзігітрыя» журы прысудзіла ансамблю «Наследие» (Саратаў, Расія).
Праца моладзевага форуму пачалася 31 ліпеня на тэрыторыі праваслаўнага лагера «Дружба» ў вёсцы Вораны. У гэты дзень пасля ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства прайшлі слуханні канкурсантаў, была паказана ваенна-спартыўная казачая праграма, а таксама адбыліся сольныя канцэрты ўдзельнікаў фестывалю на сцэне лагера.
Наступны дзень быў прысвечаны конкурснай праграме, а ўвечары ў ДУ «ДК „Руба“» горада Віцебска прайшоў першы паказальны канцэрт.
Самым насычаным днём фестывалю стала 2 жніўня. З раніцы госці мерапрыемства памаліліся за Бажэственнай літургіяй у храме абіцелі міласэрнасці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Бернікі. У гэты ж дзень адбыліся экскурсія па гістарычнаму цэнтру Віцебска і гала-канцэрт.
Працягнецца фестываль хрэсным ходам у горад Смаленск. Шэсце пачнецца 5 жніўня і завершыцца Саборнай Бажэственнай літургіяй у дзень памяці іконы Божай Маці «Адзігітрыя» 10 жніўня.