Міхайлаўскі храм у Асаўцах наведаў касманаўт Алег Навіцкі
18 верасня 201711 верасня 2017 года храм Архангела Міхаіла ў аграгарадку Асаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці наведаў Герой Расійскай Федэрацыі, касманаўт-выпрабавальнік, палкоўнік Алег Віктаравіч Навіцкі.
Высокага госця сустрэў настаяцель храма протаіерэй Віктар Сарока.
Ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі ўдзельнічаў у двух касмічных палётах, увогуле правёў на Міжнароднай касмічнай станцыі больш за 340 дзён. Абодва разы Алег Віктаравіч браў з сабой на арбіту беларускі сцяг.
У госці на Драгічынскую зямлю Алега Віктаравіча запрасіў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ, палкоўнік Мікалай Пятровіч Мачанскі.