Мінчанам раскажуць аб унікальнасці царкоўных мазаік з Баранавічаў

20 снежня 2018

porphyra-1.jpg

21 снежня 2018 года ў рамках правядзення арт-лекторыя «Парфіра» (Мінская духоўная акадэмія) адбудзецца прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы». Падчас прэзентацыі будзе расказана гісторыя ўнікальных мазаік, якія знаходзяцца зараз у Баранавіцкім храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У кнізе выкладзена кароткая гісторыя праваслаўных храмаў Баранавічаў з часу заснавання горада да нашых дзён. Асобныя раздзелы прысвечаны стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і мазаікам Варшаўскага Аляксандра-Неўскага сабора. Упершыню апублікаваныя матэрыялы царкоўных і дзяржаўных архіваў, якія тычацца жыцця баранавіцкіх парафій. Кніга можа быць цікавая краязнаўцам, гісторыкам Царквы і мастацтва, а таксама ўсім жыхарам і гасцям горада Баранавічы.

Даведка:

Гарбуноў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся 8 мая 1977 года ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці ў сям'і вайскоўца. У 2001 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю са ступенню бакалаўра багаслоўя (тэма дыпломнай працы: «Царкоўныя спевы на Піншчыне ў ХХ стагоддзі»). У 2004 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (тэма дысертацыі: «Сакральны час як феномен рэлігійна-літургічнай свядомасці Царквы»). 26 верасня 2004 года ў кафедральным саборы Уваскрасення Славутага горада Пінска рукапаложаны архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам ў сан дыякана і накіраваны ў прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Баранавічы, дзе праходзіць послух у сане протадыякана і ў цяперашні час. Указам архіепіскапа Сцяфана ад 21 снежня 2012 года прызначаны кіраўніком місіянерскага аддзела Пінскай епархіі.

На базе царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27, Уваход праз кованую жалезную браму з боку Зыбіцкай) праходзіць арт-лекторый «Парфіра». Кожную пятніцу ў 19:00 усім жадаючым прадастаўляецца магчымасць вывучаць свет хрысціянскага мастацтва. Заняткі дзеляцца на дзве часткі: 40 хвілін - лекцыя з паказам ілюстрацый і 40 хвілін - абмеркаванне. Уваход вольны. Кантакты: +375 29 318 51 00.

Church.by