Мінчане і госці сталіцы запрашаюцца на канцэрт «Спявай Госпаду, уся зямля!..»

25 снежня 2017

top.jpg

26 снежня 2017 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбудзецца канцэрт «Пойте Господеви вся земля!..»

У праграме — выступленні паэтаў, музычных калектываў і салістаў. Прагучаць творы духоўнай паэзіі, праваслаўныя харавыя спевы, інструментальная класічная музыка. Сваім майстэрствам гледачоў парадуюць дзіцяча-юнацкі ансамбль «Ладдзя» прыхода храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска, ансамбль старажытнарускага спеўнага мастацтва «Стрэчанне» прыхода храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля горада Мінска, ансамблі духоўнай музыкі «Песнословцы» і «Светилен» Нікольскага благачыння, моладзевы ансамбль праваслаўнага брацтва бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Свята-Духава кафедральнага сабора, мужчынскі хор Мінскай духоўнай акадэміі, хор Мінскага духоўнага вучылішча.

Арганізатары творчага вечара: прыход Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, місіянерскі аддзел кафедральнага сабора, 6-е Мінскае гарадское (Нікольскае) благачынне, галерэя «Свет праваслаўнай творчасці» Беларускага Экзархату.

Пачатак у 19:00. Уваход вольны.

Church.by